Беларуская Служба

У Празе звольнілі кіроўцу трамвая, які прагнаў украінцаў з дзіцем (ВІДЭА)

04.03.2025 16:53
«Ты ўвогуле не маеш права знаходзіцца ў гэтай краіне».
a
ПрагaPexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пражская транспартная кампанія DPP звольніла кіроўцу трамвая, які нядаўна, 27 лютага, накінуўся на ўкраінцаў з маленькім дзіцем і выгнаў іх з транспарта. Пра гэта заявіў намеснік мэра Прагі Здэнэк Гржыб, паведамляе Radio Prague International. 

«Кіроўца трамвая №7 больш не з'яўляецца супрацоўнікам DPP. Яго ксенафобскія і агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да пасажыраў з дзіцем былі непрымальныя і супярэчылі правілам транспартнага прадпрыемства», - падкрэсліў гарадскі чыноўнік. 

Відэа інцыдэнту, знятае відавочцамі, з'явілася некалькі дзён таму ў інтэрнэце. На ім зафіксавана, як кіроўца трамвая накінуўся з крыкамі на пару ўкраінцаў з дзіцем. Ён таксама ўдарыў мужчыну, які трымаў малога на руках, пасля чаго выгнаў сям'ю з вагона. 

«Ты ўвогуле не маеш права знаходзіцца ў гэтай краіне», - крычаў кіроўца. 

Вадзіцель апраўдваў свае дзеянні тым, што дзіця «забрудзіла трамвай».

вс

Інтэграцыйны цэнтр Прага – як у Чэхіі дапамагаюць іншаземцам. Беларусам таксама

05.12.2024 06:11
«Мы імкнёмся да таго, каб Прага стала сталіцай і домам для ўсіх, хто вырашыў тут жыць, нягледзячы на тое, з якой краіны людзі сюды прыехалі».

Знаёмства з калегамі: Radio Prague International – замежны голас Чэхіі

14.12.2024 06:07
Сёння мы вас пазнаёмім, як працуюць нашы калегі на замежным вяшчанні Чэшскага радыё.

Цяпер «Твітар» стаў асноўным медыя па дэзінфармацыі — чэшскі журналіст

30.12.2024 21:27
Пад прыцэл расійскіх дэзінфармацыйных кампаній трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае з чэшскай Прагі. Нашымі суразмоўцамі з’яўляюцца журналіст папулярнага чэшскага парталу Seznam Zpravy Філіп Харцэр, гісторык і публіцыст, доктар Ян Шкрвняк і Кацярына Газукіна з Інтэграцыйнага цэнтру Прага.