Жамчужына візантыйскай архітэктуры зноў стане мячэццю. Аднак, паводле многіх туркаў, прэзідэнт зноў выканаў абяцанне, дадзенае народу.
З мінарэтаў сабору ўжо чатыры гады як было чуваць заклікі да малітвы, там таксама быў свой штатны імам, аднак, у пятніцу Вярхоўны суд Турцыі паставіў кропку ў справе. Многія туркі лічаць, што сталася найлепшае з усяго магчымага, што прэзідэнт выканаў дадзенае народу абяцанне. Паводле чэрвеньскага апытання, амаль палова апытаных хацела, каб Сабор Святой Сафіі быў зноў пераўтвораны ў мячэць.
Міністэрства турызму імгненна апублікавала афіцыйныя плакаты з мячэццю. СМІ не пакідаюць ценю сумневу і надзеі праціўнікам гэтай змены. У артыкулах храм называюць мячэццю, а не музеем.
Рашэнне турэцкіх уладаў акрамя рэлігійнага вымярэння, паводле значнай часткі экспертаў, мае вельмі прыземнае: падзенне палітычнай падтрымкі прэзідэнта і яго партыі сярод туркаў. Сітуацыю ўскладнілі гаспадарчы крызіс, высокая інфляцыя, беспрацоўе і ўрэшце высокія страты ў турыстычнай галіне ў выніку эпідэміі каранавіруса.
Апазіцыя яшчэ ў чэрвені звяртала ўвагу на тое, што калі кіроўная партыя пачынае мець праблемы, то вяртаецца да справы Сабору Святой Сафіі.
ав