Беларуская Служба

ISW: размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі не будзе азначаць эскалацыю канфлікту

26.05.2023 12:06
Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі не будзе азначаць эскалацыі канфлікту, мяркуюць у Інстытуце даследаванняў вайны.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Hamara/Shutterstock

Паводле аналітыкаў амерыканскага аналітычнага цэнтру, утаноўка ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі мае на мэце ўзмацненне кантролю Крамля над сваім саюзнікам.

Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе гарантаваць бяспеку расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Паводле беларускіх уладаў, пачалася перакідка расейскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыю гэтай краіны. Кіраўнік Беларусі быў госцем Еўразійскага эканамічнага саміту ў Маскве. Учора ў гэты ж час міністры абароны Расеі Сяргей Шайгу і Беларусі Віктар Хрэнін падпісалі ў Мінску дакументы аб размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Аляксандр Лукашэнка не пацвердзіў, ці прыбыла ўжо ядзерная зброя на тэрыторыю Беларусі.

Падчас падпісання пагаднення Шайгу таксама абвясціў, што расійскія войскі разгорнуць у Беларусі дадатковыя вайсковыя кантынгенты для пашырэння ваеннай інфраструктуры, пашырэння сумесных вайсковых вучэнняў і вядзення разведвальнай дзейнасці каля межаў г.зв. Саюзнай дзяржавы.

«Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі патрабуе значнай ваеннай інфраструктуры, а таксама расійскага камандавання і кантролю над элементамі беларускіх узброеных сіл. Крэмль, верагодна, мае намер выкарыстоўваць гэтыя патрабаванні для далейшага падпарадкавання Беларусі для пабудовы ўласнай сферы бяспекі», – гаворыцца ў паведамленні Інстытута вывучэння вайны.

IAR /вх

Кіраўнік упраўлення Канцылярыі прэзідэнта Польшчы: Беларусь пры кіраванні Аляксандрам Лукашэнкам стала ваеннай акругай Расіі

26.05.2023 09:13
Кіраўнік упраўлення міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач заявіў, што Беларусь пры кіраванні Аляксандрам Лукашэнкам стала ваеннай акругай Расіі.