Беларуская Служба

Галоўнакамандуючы УС Украіны: Настаў час павяртаць сваё

27.05.2023 12:04
Валерый Залужны апублікаваў у Telegram-канале відэаролік з допісам «Настаў час павяртаць сваё», на відэа ўкраінскія воіны рыхтуюцца да бітвы, прамаўляючы баявую малітву.
Ілюстрацыя Фото: Alonafoto / Shutterstock

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны апублікаваў у Telegram-канале відэаролік з допісам «Настаў час павяртаць сваё», які даволі хутка распаўсюдзілі многія СМІ і сацыяльныя сеткі. На відэа ўкраінскія воіны рыхтуюцца да бітвы, прамаўляючы баявую малітву. У канцы роліка змяшчаецца заклік да суграмадзянаў уступаць у шэрагі УС Украіны.

Тым часам мэта абарончай аперацыі ва Украіне застаецца нязменнай, заявіў галоўны спецыяліст дэпартаменту стратэгічных камунікацыяў Упраўлення Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброеных сілаў Украіны Тарас Дзюба. Паводле яго, пасля шматлікіх ваенных няўдач расіянам заставаліся толькі інфармацыйныя атакі:

-Контрнаступлення няма, ёсць працяг стратэгічнай абарончай аперацыі. Яе мэта застаецца нязменнай: поўнае вызваленне нашых тэрыторый. І стварэнне дадатковых гарантый бяспекі, каб Украіна магла жыць доўга, мірна і шчасліва.

Аперацыя прадугледжвае манеўры, пазіцыйную і мабільную абарону, а таксама актыўныя контратакі Узброеных Сілаў Украіны, адзначыў Тарас Дзюба.

iar/unian/ez

Зянон Пазьняк: Час дэзынтэграваць пачварную імперыю. Альбо не будзе яе – альбо не будзе нас

07.02.2023 17:58
Зянон Пазняк падкрэсліў небяспеку паўтарэння памылак Захаду ў адносінах да расійскага імперыялізму.