Беларуская Служба

Спартыўны арбітражны суд пакінуў у сіле адхіленне расійскіх клубаў ад спаборніцтваў UEFA

27.05.2023 17:04
У матывіровачнай частцы рашэння судf заяўлена, што UEFA не парушыў прынцыпу палітычнага нейтралітэту, а яго адмова ва ўдзеле расійскім клубам не можа лічыцца дыскрымінацыяй.
UEFA podjęła kolejne kroki ws. Rosji
UEFA podjęła kolejne kroki ws. RosjiShutterstock.com/Richard Juilliart

Спартыўны арбітражны суд пакінуў у сіле рашэнне UEFA аб адхіленні расійскіх футбольных клубаў ад удзелу ў спаборніцтвах, якія праходзяць пад эгідай саюза. Гэтае рашэнне UEFA прыняў 28 лютага 2022 года, пасля пачатку ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну. Летась у траўні чатыры расійскія клубы прэм'ер-лігі – ЦСКА, «Дынама», «Зеніт» і «Сочы» – звярнуліся ў суд з патрабаваннем адмяніць рашэнне UEFA як дыскрымінацыйнае. Аднак суд адмовіў.

У матывіровачнай частцы рашэння суда, апублікаванай у пятніцу, 26 траўня заяўлена, што UEFA не парушыў прынцыпу палітычнага нейтралітэту, і яго адмова ва ўдзеле расійскім клубам не можа лічыцца дыскрымінацыяй або непрапарцыйнай рэакцыяй. Таксама суд лічыць, што допуск да спаборніцтваў расійскіх футбольных каманд можа негатыўна паўплываць на бяспеку спартсменаў і гледачоў.

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны шматлікія спартовыя асацыяцыі забаранілі ўдзел у сваіх імпрэзах спартоўцам з Расіі і Беларусі. Міжнародны алімпійскі камітэт дапускае іх толькі пад нейтральным сцягам. З-за шматлікіх санкцый ужо 17 атлетаў з Расіі вырашылі змяніць спартыўнае грамадзянства.

pr/voa/эж