Еўракамісія вырашыла аб прадаўжэнні да сярэдзіны верасня забароны на імпарт з Украіны пшаніцы, кукурузы, рапсу і сланечніку. Нагадваем, з 2 траўня дзейнічае забарона на імпарт у ЕС чатырох згаданых сельскагаспадарчых прадуктаў, якая замяніла абмежаванні, уведзеныя ў аднабаковым парадку Польшчай, Балгарыяй, Славакіяй і Венгрыяй.
Нагадваем, Украіна патрабавала адмены згаданай забароны.
IAR/аз