Украіна перадала ў Міжнародны крымінальны суд усю неабходную інфармацыю адносна падрыву расійскімі сіламі ГЭС у Новай Кахоўцы.
Дакумент падпісаў Генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.
Генпракурор Украіны падкрэсліў, што Кіеў гатовы супрацоўнічаць з Міжнародным крымінальным судом і прадаставіць усе неабходныя доказы, сабраныя пракуратурай, каб усе вінаватыя ў падрыве Дняпроўскай дамбы былі прыцягнуты да адказнасці.
«Расію трэба спыніць. Разам з міжнароднай супольнасцю мы прыцягнем да адказнасці вінаватых у гэтым і іншых міжнародных злачынствах», – дадаў Андрэй Косцін.
Украінскія ўлады прапрацоўваюць спосабы эвакуацыі насельніцтва з акупаванай часткі Херсонскай вобласці пасля выбуху на электрастанцыі. Міністр унутраных спраў Ігар Кліменка паведаміў, што ў Херсонскай вобласці падтоплена 29 гарадоў, 10 з якіх знаходзяцца ў акупаваных расіянамі раёнах. «Мы разглядаем варыянты эвакуацыі нашых грамадзян на левым беразе Дняпра, пакінутых расіянамі на волю лёсу», – сказаў кіраўнік украінскага МУС.
яс