22-гадовая польская тэнісістка Іга Свёнтэк стала чэмпіёнкай турніру «Ралан Гарос», абгуляўшы сваю суперніцу з Чэхіі – Караліну Мухаву. Для Свёнтак гэта ўжо трэцяя перамога ў гэтым турніры за апошнія чатыры гады.
Свёнтэк перамагла Мухаву з лікам 6:2, 5:7, 6:4.
«Ралан Гарос», вядомы як Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, з'яўляецца адным з чатырох турніраў «Вялікага шлема».
Іга Свёнтэк да гэтага перамагала на «Ралан Гарос» двойчы: у 2020 і 2022 гадах.
вс