З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі і па стане на 12 чэрвеня 2023 года з расійскагапалону ўдалося вярнуць 2526 грамадзян Украіны. У прыватнасці, 11 чэрвеня дадому ўдалося вярнуць яшчэ 95 украінскіх абаронцаў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Гэта 93 асобы радавых і сяржантаў, а таксама двое афіцэраў. Сярод вызваленых – абаронцы з Марыупаля, ЧАЭС, вострава Змяіны, завода «Азоўсталь». Акрамя таго, удалося вярнуць удзельнікаў спецаперацыі ГУР, якія ляцелі на верталёце ў акружаны Марыупаль на «Азоўсталь».
«Кожны раз, калі вяртаем нашых людзей з расійскага палону, памятаем пра фундаментальную мэту: нікога свайго, нічога ўкраінскага ворагу не пакінем. Учора мы вярнулі з палону яшчэ 95 нашых хлопцаў, нашых воінаў. Усяго за час пасля 24 лютага мінулага года ўжо вернута 2526 украінцаў і ўкраінак», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Зяленскі выказаў падзяку ўсёй камандзе, якая займаецца абменамі, і кожнаму воіну, які забяспечвае для Украіны наяўнасць абменнага фонду для вызвалення нашых людзей.
«Пра ўсіх памятаем, кожнага і кожную шукаем, усіх павінны вярнуць. І вернем», – падкрэсліў Зяленскі.
Па словах Зяленскага, з найбольшай верагоднасцю вярнуць усіх вайскоўцаў і грамадзянскіх з расійскага палону будзе магчымым у выпадку выканання ўкраінскай формулы міру.
вх