Беларуская Служба

Расія страціла 680 чалавек жывой сілы за суткі

14.06.2023 08:03
Агульныя страты расіян з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну складаюць больш за 217 тыс. забітымі.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

За мінулыя суткі Расія страціла на фронце забітымі 680 чалавек, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы ў сераду, 14 чэрвеня.

Агульныя страты расіян з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну арыенціровачна складаюць 217 тыс. 330 чалавек забітымі.

Украінскі Генштаб таксама паведаміў, што з пачатку вайны Расія страціла 3 тыс. 943 танкі, 7 тыс. 653 бронемашыны, 3 тыс. 783 артылерыйскія сістэмы, 603 РСЗА, 314 самалётаў, 300 верталётаў, 18 караблёў і катараў, 6 тыс. 482 адзінкі аўтатэхнікі і шэраг іншай тэхнікі і ўзбраення.

вс