Беларуская Служба

Зяленскі: Пуцін сам загнаў сябе ў глухі бункер

28.06.2023 16:29
Таму саюзнікі Украіны таксама не павінны на яго азірацца, а павінны запрасіць Украіну ў НАТА.
         ()    . , 28  2023
Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэзідэнтамі Польшчы Анджэем Дудай (злева) і Літвы Гітанасам Найседай. Кіеў, 28 чэрвеня 2023 года PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Нават у Расіі ўжо перасталі азірацца на «кволага гаспадара Крамля» Уладзіміра Пуціна. Таму саюзнікі Украіны таксама не павінны на яго азірацца, а павінны запрасіць Украіну ў НАТА. Пра гэта сказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас выступлення ў Вярхоўнай Радзе з нагоды Дня Канстытуцыі Украіны ў сераду, 28 ліпеня

«Вар'яцтва Пуціна прывяло да таго, што ён сам загнаў сябе ў глухі бункер з-за сваёй слабасці. І таму абсурдна аглядацца на такога няздольнага кіраўніка такой няздольнай дзяржавы», – сказаў прэзідэнт.

Па словах Зяленскага, НАТА будзе гарантаваць бяспеку Украіне, а ўкраінская армія будзе гарантаваць бяспеку і абарону для іншых членаў пакту.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што далучэнне Украіны да Альянсу не адбудзецца, пакуль ідзе вайна, але шлях да членства ў будучыні адкрыты.

вс

Зяленскі: На ўсіх напрамках фронту ва ўкраінскай арміі назіраюцца поспехі

28.06.2023 07:02
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім украінцам, якія набліжаюць перамогу.

Лукашэнкаўскія спецслужбы спрабуюць вербаваць літоўцаў на мяжы

28.06.2023 08:37
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заклікаў грамадзян краіны, якія сутыкнуліся з падобным стаўленнем, паведамляць пра такога роду здарэнні.

Прэзідэнт Анджэй Дуда прыбыў з неанансаваным візітам у Кіеў

28.06.2023 14:49
Раней у сераду паведамлялася аб прыбыцці ва Украіну прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.