Беларуская Служба

Енс Столтэнберг застанецца на пасадзе генсакратара НАТА

04.07.2023 13:15
Нарвежац узначальвае НАТА з восені 2014 года, сёння яго паўнамоцтвы падоўжаныя ў чацвёрты раз.
     , ,  2017 .
Столтэнберг наведвае падраздзяленні НАТА ў Тапе, Эстонія, у 2017 годзе.By Arno Mikkor (EU2017EE) - Flickr, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=62270366

Енс Столтэнберг застанецца на пасадзе генеральнага сакратара НАТА. Амбасадары дзяржаў-членаў на сустрэчы ў Бруселі зноў падоўжылі тэрмін яго паўнамоцтваў. На гэты раз да кастрычніка 2024 года.

Нягледзячы на тое, што Енс Столтэнберг не падаваў заяўку на падаўжэнне і хацеў завяршыць сваю місію, хаўруснікі папрасілі яго застацца на пасадзе. Нарвежац узначальвае НАТА з восені 2014 года, сёння яго паўнамоцтвы падоўжаныя ў чацвёрты раз.

«Для мяне вялікі гонар, што хаўруснікі па НАТА прапанавалі мне падоўжыць мой тэрмін паўнамоцтваў генеральнага сакратара да 1 кастрычніка 2024 года. Трансатлантычная сувязь забяспечвала нашу свабоду і бяспеку амаль 75 гадоў. У гэтыя няпэўныя часы наш альянс больш важны, чым у мінулыя гады», – напісаў кіраўнік НАТА ў Твітэры.

IAR/аз