Беларуская Служба

Украіна чакае новых паставак заходніх танкаў 

01.09.2023 11:43
Украінская армія на заходняй тэхніцы атакуе расіян на поўдню краіны.
Ukraina otrzymuje kolejne 10 Leopardów, a podczas kontrofensywy straciła tylko 5 z ponad 70 tych czołgów.
Ukraina otrzymuje kolejne 10 Leopardów, a podczas kontrofensywy straciła tylko 5 z ponad 70 tych czołgów.shutterstock.com/David-Utrilla

На сённяшні момант асноўныя напрамкі наступлення Украіны - гэта паўднёвы кірунак фронту, а таксама некаторыя ўчасткі на ўсходнім фронце. Украінская армія на заходняй тэхніцы атакуе расіян. Нягледзячы на ​​цяжкасці, Захад адпраўляе наступныя партыі тэхнікі ва Украіну.

Паводле інфармацыі ўкраінскага аналітычнага партала Deep State, за апошнія суткі ўкраінцы крыху змянілі свае пазіцыі на паўднёвым фронце, на поўдзень ад горада Арычаў. Там украінскае войска спрабуе прарваць лінію абароны расіян. У сваю чаргу акупанты прасунуліся больш чым на кіламетр на ўсходнім фронце, на поўнач ад Белагораўкі.

Украінцам патрэбна зброя для наступу і абароны ад расійскіх нападаў. Яшчэ 10 танкаў Leopard падарыў Кіеву Берлін. Паводле ацэнак, з больш чым 70 «Леапардаў», якія ваююць на ўкраінскім фронце, расіянам удалося знішчыць 5. На думку экспертаў, гэта няшмат, улічваючы інтэнсіўнасць баявых дзеянняў.

Найбольш Leopard-аў - 30 адзінак - дала Украіне Польшча. Між тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, першыя амерыканскія танкі «Абрамс» павінны быць дастаўленыя ва Украіну ўжо ў гэтым месяцы.

ПР/юл