Генштаб Украіны паведамляе, што за гэты час было збіта 16 з 18 беспілотнікаў «Шахед». Усяго праціўнік ажыццявіў 47 бамбёжак і 38 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Ёсць параненыя мірныя жыхары. Разбураны таксама жылыя дамы і аб'екты інфраструктуры. Рэйды былі накіраваны ў першую чаргу на населеныя пункты ў Харкаўскай, Луганскай і Запарожскай абласцях.
Артылерыйскія снарады ўпалі больш чым на сотню населеных пунктаў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.
Учора ва Украіне адбыліся 72 баявыя сутыкненні. Пад Бахмутам расіяне беспаспяхова спрабавалі прарваць украінскую абарону. Там было адбіта 18 атак. Праціўнік спрабаваў замкнуць кальцо вакол Аўдзееўкі, дзе атакаваў 17 разоў. Цяжкія баі ішлі і пад Марʼінкай.
Украінскія войскі працягваюць наступ у раёне Мелітопаля. Учора яны нанеслі ўдары па двух раёнах канцэнтрацыі расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі. Падраздзяленні ракетных войскаў знішчылі тры расійскія часткі, шэсць гармат і два блокпоста.
ав