У сталіцы Украіны прагрымелі выбухі. Кіраўнік гарадскіх уладаў Сяргей Папко ў Telegram паведамляе, што праціўнік выкарыстаў не менш за дзесяць беспілотнікаў «Шахед».
«Атака на Кіеў вялася з поўдня, – чытаем у паведамленні, – «Нягледзячы на гэта, расійскім аператарам не ўдалося збіць з панталыку нашу супрацьпаветраную абарону. Усе БПЛА былі збітыя, не дайшоўшы да цэнтра, ніхто не пацярпеў і няма разбурэнняў.
Сяргей Папко нагадвае, што гэта ўжо другая атака расійскіх беспілотнікаў на ўкраінскую сталіцу ў гэтым месяцы. Раней іх таксама запускалі з паўднёвай часткі краіны. Каб дабрацца да Кіева, ім прыйшлося ляцець амаль тысячу кіламетраў.
яс