Беларуская Служба

Ва Украіне фіксуюць для гісторыі галасы жыхароў краіны аб ваенных перажываннях

22.11.2023 10:05
Да працы над стужкай далучыліся больш за 12 тысяч украінцаў.
  .
Кадр з фільма.Фота: УНІАН

У Кіеве адбыўся закрыты дапрэм'ерны паказ дакументальнага фільма пра вайну рэжысёра Алана Бадоева і «1+1 Украіна» «Довга доба», сабранага з амаль 200 гадзін відэаматэрыялаў з тэлефонаў украінцаў з розных гарадоў краіны.

Збор матэрыялаў і мантаж доўжыўся амаль паўтара года. Да працы над стужкай далучыліся больш за 12 тысяч украінцаў. У каментары УНІАН Бадоеў адзначыў, што спачатку хронаметраж фільма быў 10 гадзін, а пасля яго паменшылі да двух. У фільме таксама скарыстаныя відэазапісы ад вайскоўцаў прама з фронту.

Удзел у прэзентацыі прынялі, у прыватнасці, вайскоўцы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, праваахоўных органаў і чыноўнікі.

Стужка будзе паказаная і шырокай аўдыторыі. Гаворка ідзе аб тэлевізійным паказе ў эфіры «1+1 Украіна». Акрамя таго, былі пададзеныя заяўкі на ўдзел гэтага фільма ў некалькіх фестывалях у розных краінах.

УНІАН/нг