Беларуская Служба

У «ДНР» падчас украінскага абстрэлу загінула артыстка з Масквы

22.11.2023 12:30
Паводле паведамлення ўкраінскага боку, падчас гэтай атакі загінулі 25 расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ 100 атрымалі раненні. 
 .
Паліна Мяньшых.Фота: "Наша Ніва".

Расійскія Z-каналы паведамляюць, што 19 лістапада каля сяла Старабешава на Данеччыне расійскія акупацыйныя войскі праводзілі ўзнагароджанне да Дня ракетных войскаў і артылерыі і з гэтай нагоды зладзілі канцэрт. А падчас яго месца канцэрта накрыла агнём украінскай артылерыі, пры гэтым адна з артыстак загінула.

Імя загінулай артысткі — Паліна Мяньшых. Ёй было 40 гадоў і яна, як паведамляецца, была вядомая як харэограф, рэжысёр і драматург. Яна была стваральніца тэатра-студыі «Леге Арціс» (2001-2016), тэатра этнатанца «Нежань» (з 2021 года). Сярод іншага была пастаноўшчыцай адной з версій фэнтэзі-мюзікла «Апошняе выпрабаванне» («Леге Арціс»).

Паведамляецца, што адной ракетай з «Хаймарса» нібыта былі разбітыя машыны валанцёраў, а другой — грымёрка з артыстамі і сцэна. Наступныя ўдары нібыта прыйшліся па тых, хто выцягваў параненых з-пад завалаў.

Паводле паведамлення ўкраінскага боку, падчас гэтай атакі загінулі 25 расійскіх вайскоўцаў, а яшчэ 100 атрымалі раненні. Пра гэта заявіў палкоўнік УСУ, камандзір 28-й асобнай механізаванай брыгады Юрый Мадзяр. 

нг