Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Ёсць новыя пакеты ваеннай падтрымкі Украіны

23.11.2023 09:17
 Дзейнічае экспартны калідор праз Чорнае мора.
             , , 21  2023 .
Уладзімір Зяленскі і старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль прымаюць удзел у сустрэчы ў Кіеве, Украіна, 21 лістапада 2023 г.Foto: PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

У сваёй вячэрняй прамове ў сацсетках прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі яшчэ раз падзякаваў тым, хто падтрымлівае яго краіну ў ваенным плане. Сёння адбылася чарговая сустрэча ў фармаце Рамштайн – сямнаццатая па ліку.

«Ёсць і новыя пакеты падтрымкі для Украіны, для нашых воінаў», – кажа прэзідэнт Уладзімір Зяленскі:

-Гэта снарады і ракеты, электронная зброя і беспілотнікі, новыя магчымасці нашай супрацьпаветранай абароны. Была створана Кааліцыя развіцця супрацьпаветранай абароны. Яе лідары – Германія і Францыя. Я ўдзячны за гэта кіраўніцтва. Я таксама ўдзячны кожнай краіне, якая ўдзельнічае ў гэтых намаганнях, якія дазваляюць нам лепш абараняць нашы гарады і сельскую мясцовасць ад расійскіх нападаў. Пакуль не пра ўсё можна казаць публічна, але ўкраінскі паветраны шчыт літаральна месяц ад месяца становіцца ўсё больш магутным.

Група Рамштайн была створана ў красавіку 2022 года на аднайменнай амерыканскай авіябазе ў Германіі. Гэта міжнародная пляцоўка супрацоўніцтва, якая збіраецца штомесяц для каардынацыі дапамогі Кіеву зброяй.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі таксама заявіў, што экспартны калідор праз Чорнае мора працуе і дае выдатныя вынікі:

-Ужо перавезена амаль 5,5 мільёна тон грузаў. Афрыка, Азія, Еўропа – ад Іспаніі да Кітая. Я хачу падзякаваць усім, хто стаіць на варце бяспекі на Чорным моры і працуе ў нашых партах.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў, што найбольш складаная сітуацыя на фронце цяпер у раёнах Бахмуту, Аўдзееўкі, Мар’інкі Данецкай вобласці і Купянска Харкаўскай вобласці.

ав

Віктар Орбан блакуе рашэнні Брусэля наконт Украіны

22.11.2023 16:48
Прэм'ер-міністр Венгрыі абвясціў, што перапыніць будучыя перамовы па Украіне, калі лідары ​​ЕС не пагодзяцца на стратэгічнае абмеркаванне палітыкі ў дачыненні да Кіева. Аднак гэта не занепакоенасць сітуацыяй ва Украіне, а спроба ўзмацніць ціск і атрымаць перавагу ў спрэчцы з Брусэлем. Размова ідзе пра заблакаваныя Еўракамісіяй 13 мільярдаў еўра (каля 58 мільярдаў злотых).