Беларуская Служба

Больш за 64 разы расіяне атакавалі ўкраінскія пазіцыі за апошні дзень

24.11.2023 12:04
Генеральны штаб Украіны паведаміў пра сітуацыю на фронце за апошнія суткі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/Oleg Petrasyuk Dostawca: PAP/EPA.

За мінулыя суткі адбыліся 64 баявыя сутыкненні. Усяго па пазіцыях украінскіх войск і населеных пунктах праціўнік нанёс 2 рэактыўныя і 42 авіяўдары, зладзіў больш за 53 абстрэлы з сістэм рэактыўнага залпу.

За мінулыя суткі авіяцыя ПДР нанесла ўдары па 11 раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка.

Падраздзяленні ракетных войск нанеслі ўдары па 3 раёнах канцэнтрацыі асабістага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, пункце кіравання, складзе боепрыпасаў, сродку супрацьпаветранай абароны і 4 артылерыйскіх прыладах праціўніка.

Толькі на беларускім напрамку ў зоне адказнасці Групы войск «Паўноч» аператыўная абстаноўка застаецца без істотных змен.

юл