Фінскія ўлады прынялі рашэнне, што цяпер адзіным адчыненым пунктам пропуску на мяжы з Расіяй на бліжэйшы месяц будзе памежны пераход Рая-Ёасепі (Лота — на расійскім баку).
Колькасць перасячэнняў мяжы да апошняга часу тут вагалася, паводле дадзеных фінскіх улад, у памерах некалькі дзясяткаў чалавек у год.
Прычынай закрыцця памежныя пераходы стала рэзкае павелічэнне колькасці бежанцаў з трэціх краін, якія праходзяць з Расіі з мэтай папрасіць прытулак у Фінляндыі.
Пераход Рая-Ёсапі аддалены на 50 кіламетраў ад бліжэйшага аэрапорта на фінскай тэрыторыі, у мястэчку Івала. З расійскага боку да цывілізацыі значна далей: найбліжэйшы буйны горад - Мурманск, у 240 кіламетрах.
Крыху карацейшым будзе шлях з Мурманска на расійска-нарвежскую мяжу, у горад Кіркенес.
У выніку цяпер на некалькіх тысячах кіламетраў мяжы Расіі з краінамі ЕС і Нарвегіяй застаецца адкрытымі толькі 10 памежных пунктаў перасячэння: па адным у Нарвегіі ды Фінляндыі, чатыры ў Эстоніі, два ў Латвіі і два на мяжы Калінінградскай вобласці і Літвы.
Крыніца: ВВС