У Таліне ў пятніцу адбылася 29 пасяджэнне Балтыйскай рады ды 42-я сесія Асамблеі Балтыйскага мора. Улады Літвы, Латвіі і Эстоніі абмеркавалі пытанні бяспекі ў рэгіёне.
Прадстаўнікі ўладаў трох балтыйскіх краін, кіраўнікі іх парламентаў і міністры замежных спраў сустрэліся ў Таліне, каб абмеркаваць пытанні эфектыўнай грамадзянскай абароны і ўплыву расійскай агрэсіі ва Украіне на эканоміку.
«У гэтай сітуацыі краінам Балтыі неабходна захаваць сваю цэласнасць і далей умацоўваць узаемную інтэграцыю, каб пазбавіцца залежнасці ад расійскага ўплыву і ўмацаваць свой голас у Еўрасаюзе ды НАТА», — сказаў спікер Сойму Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн.
Сёлета Эстонія мае старшынства ў Балтыйскай радзе. У наступным годзе гэтую ролю пяройме Літва. Таму кіраўнік літоўскай дыпламатыі Габрыэлюс Ландсбергіс прадставіў сёння прыярытэты Вільні на час прэзідэнцтва ў наступным годзе.
Балтыйская рада — арганізацыя, створаная ў 1990 годзе Літвой, Латвіяй і Эстоніяй для каардынацыі знешняй палітыкі трох краін. Балтыйская асамблея, у сваю чаргу, з'яўляецца арганізацыяй, створанай 32 гады таму для развіцця супрацоўніцтва паміж парламентамі ў Вільні, Рызе і Таліне.
ПР/юл