Германія зімой разгорне ва Украіне дадатковую сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot. Пра гэта ў інтэрв'ю «Укринформ» паведаміў амбасадар ФРГ ва Украіне Марцін Егер.
«Сітуацыя зімой зараз можа стаць вельмі складанай. Украінскі бок зрабіў усё магчымае, каб падрыхтавацца да гэтай сітуацыі і мы дапамаглі з падрыхтоўкай. Я ўжо казаў аб нашай падтрымцы супрацьпаветранай абароны. У дадатак да згаданых сістэм IRIS-T, узімку тут будзе разгорнута яшчэ адна сістэма Patriot з Нямеччыны», - заявіў амбасадар.
Нямеччына яшчэ ў кастрычніку паведамляла, што прадставіць Украіне сістэму СПА Patriot. Тады дадзенае абяцанне агучыў канцлер Германіі Олаф Шольц. Аднак да сённяшняга дня нямецкі бок не называў тэрміны пастаўкі.
Нямецкі амбасадар заявіў таксама, што Германія таксама выдзеліла фінансавую дапамогу для падрыхтоўкі ўкраінскай энергетыцы да зімы.
юл