Паводле ацэнак арганізацыі, страты, звязаныя з блакадамі, складаюць больш за 400 мільёнаў еўра. Калі дадаць штрафы, накладзеныя на ўкраінскіх экспарцёраў за парушэнне кантрактных абавязацельстваў, то памеры шкоды могуць перавысіць мільярд еўра, адзначаюць аўтары звароту.
У заяве, размешчанай на сайце Федэрацыі працадаўцаў Украіны, працадаўцы і перавозчыкі просяць таксама прэзідэнта Украіны аб сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы з гэтай нагоды. Паводле арганізацыі, украінскія кіроўцы засталіся на мяжы без «аніякай дапамогі». Апроч таго, у заяве падкрэсліваецца, што ў выніку блакады існуе пагроза паставак, ад якіх напрамую залежыць бяспека Украіны.
Адзначалася таксама, што патрабаванні польскіх страйкоўцаў «парушаюць абавязацельствы Польшчы» паводле міжнародных дагавораў. І яны таксама з'яўляюцца «прамым умяшаннем ва ўнутраныя справы Украіны і дыскрымінацыяй».
Арганізацыі таксама нагадалі, што пагадненне паміж Украінай і Еўрасаюзам аб грузавых аўтамабільных перавозках дзейнічае да 30 чэрвеня 2024 года і накіравана на забеспячэнне «стабільнага і надзейнага транспарту» у звязку з блакаваннем украінскіх партоў.
«Пагадненне ні ў якой меры не парушае прынцыпы роўнай канкурэнцыі на еўрапейскім рынку грузавых аўтамабільных перавозак, забеспячэння роўных магчымасцей для несанкцыянаваных перавозак паміж бакамі ў двухбаковых і транзітных зносінах», — падкрэслілі ў арганізацыях.
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што міністр інфраструктуры ўмяшаецца ў пратэст польскіх перавозчыкаў на мяжы з Украінай.
ПР/юл