Ад непагадзі ва Украіне засталося без электрычнасці каля 400 населеных пунктаў у дзесяці абласцях краіны, паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце ў сацсетках.
Украінскі прэзідэнт запэўніў, што энергетыкі ў самыя кароткія тэрміны адновяць электразабеспячэнне ўсіх гарадоў і вёсак, дзе яно цяпер часова адключанае праз непагадзь.
Уладзімір Зяленскі таксама падзякаваў усім, хто ў такія складаныя ўмовы, трымае абарону дзяржавы, хто вядзе наступальныя аперацыі, хто знаходзіцца на баявых пазіцыях, на баявых пастах, дзяжурыць у мабільных агнявых групах і ва ўсіх іншых падраздзяленнях, якія абараняюць Украіну.
аз