Беларуская Служба

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Вера Юрава наведала Кіеў

27.11.2023 15:01
Абмяркоўваюцца пытанні, звязаныя з інтэграцыяй Украіны ў Еўрасаюз і барацьбой з карупцыяй.
-
Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Вера Юрава By European Parliament from EU - Hearing of Věra Jourová (Czech Republic) - Vice president-designate - Values and Transparency, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82911239

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Вера Юрава прыбыла ў панядзелак у Кіеў, дзе абмяркоўвае пытанні, звязаныя з інтэграцыяй Украіны ў Еўрасаюз і барацьбой з карупцыяй.

«Я рада, што змагла прыехаць у Кіеў», – напісала яна па-ўкраінску на платформе Х. «Я буду абмяркоўваць з нашымі ўкраінскімі сябрамі іх ініцыятывы, звязаныя з пашырэннем (ЕС), асабліва пытанні, звязаныя з барацьбой з карупцыяй», – патлумачыла яна.

«Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – заявіла Юрава.

PAP/аз

Расіяне не спыняюць атакаваць у раёне Аўдзееўкі

27.11.2023 08:45
Паводле неафіцыйных крыніц, нядаўна яны перанеслі там свае пазіцыі.

Ад непагадзі ва Украіне засталося без электрычнасці каля 400 населеных пунктаў

27.11.2023 10:01
Уладзімір Зяленскі падзякаваў усім, хто ў такія складаныя ўмовы надвор’я, трымае абарону дзяржавы.