Фінляндыя плануе цалкам закрыць мяжу з Расіяй – пішуць дзве фінскія штодзёнкі «Helsingin Sanomat» і «Ilta Sanomat». Такім чынам улады Фінляндыі хочуць абмежаваць прыток нелегальных імігрантаў, якія просяць прытулку.
Фінляндыя ўжо закрыла некаторыя памежныя пераходы на мяжы з Расіяй і ўзмацніла пасты памежнікаў вайскоўцамі.
Першапачаткова Фінляндыя планавала абмежаваць прыток нелегальных мігрантаў, але хацела захаваць для іх магчымасць прасіць прытулку. Аднак Хельсінкі перадумалі пасля абвастрэння міграцыйнага крызісу на фінска-расійскай мяжы і з'яўлення шматлікіх доказаў дапамогі нелегалам з боку расійскіх службаў.
IAR/аз