Беларуская Служба

Генсек НАТА: Наш абавязак далейшае ўзбройванне Украіны

28.11.2023 12:01
Генеральны сакратар НАТА таксама заявіў, што саюзнікі ўжо паставілі ва Украіну шмат ваеннай тэхнікі і гэта ваенная дапамога змяніла сітуацыю на полі бою.
Генеральны сакратар НАТА Енс СтолтэнбергФота: Alexandros Michailidis/Shutterstock

Абавязак саюзнікаў па НАТА – далейшае ўзбройванне Украіны, – падкрэсліў генеральны сакратар блока Енс Столтэнберг перад сустрэчай міністраў замежных спраў краінаў блоку ў Бруселі. Вайсковая падтрымка Украіны будзе адной з галоўных тэмаў сустрэчы. Кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу заявіў, што ва Украіне працягваюцца інтэнсіўныя баявыя дзеянні і ў інтарэсах краін-членаў Паўночнаатлантычнага альянса працягваць перадачу ваеннай тэхнікі ўладам у Кіеве:

-Для ўкраінцаў было б трагедыяй, калі б перамог Пуцін. Але гэта таксама будзе пагрозай для нас. Таму што гэта было б сігналам для ўсіх аўтарытарных лідараў, не толькі ў Маскве, але і ў Пекіне, што калі яны парушаюць міжнароднае права, калі яны ўрываюцца ў краіну, калі яны ўжываюць гвалт, яны атрымліваюць тое, чаго хочуць. Гаворка ідзе пра прынцыпы, заснаваныя на міжнародным парадку і павазе ўсталяваных межаў.

Генеральны сакратар НАТА таксама заявіў, што саюзнікі ўжо паставілі ва Украіну шмат ваеннай тэхнікі і гэта ваенная дапамога змяніла сітуацыю на полі бою, падкрэсліўшы: зараз стаіць задача захаваць гэтую падтрымку.

iar/эж