Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Латвіі: Уся мяжа з Расіяй і Беларуссю ўяўляе сабой гібрыдную пагрозу

28.11.2023 16:34
Гаворка ідзе пра хаос на мяжы і дэстабілізацыю сітуацыі ў Еўропе.
 . - .
Ілюстрацыйны здымак. Латвійска-беларуская мяжа.Фота: Radowitz / Shutterstock

Міністр замежных спраў Латвіі Крыш'яніс Карыньш перад сустрэчай міністраў замежных спраў краін НАТА пракаментаваў апошнія дзеянні Расіі на мяжы з Фінляндыяй. З пачатку гэтага месяца Масква спрасціла яе перасячэнне мігрантам з Афрыкі і Блізкага Усходу. У адказ урад у Хельсінкі прыняў рашэнне закрыць памежныя пераходы з Расіяй. Кіраўнік латвійскага МЗС нагадаў, што аналагічны міграцыйны ціск аказвае рэжым Лукашэнкі. Гаворка ідзе пра хаос на мяжы і дэстабілізацыю сітуацыі ў Еўропе, заявіў кіраўнік латвійскага МЗС:

- Гэта танны спосаб патэнцыйна выклікаць праблемы. Для яго не патрэбна выкарыстанне арміі, такая гібрыдная агарэсія не патрабуе вялікіх укладанняў. Трэба проста прапусціць людзей і, магчыма, нават арганізаваць увесь рух людзей. Але важная наша зваротная сувязь – мы з боку НАТА адзіныя і скаардынаваныя. І мы зможам абараняць знешнюю мяжу альянса незалежна ад таго, што робіць ці чаго не робіць Расія.

Міністр замежных спраў Латвіі паведаміў, што яго краіна ўжо два гады цесна супрацоўнічае з Польшчай і Літвой, рэагуючы на гібрыдную дзейнасць Расіі і Беларусі з выкарыстаннем мігрантаў. Цяпер гэтае супрацоўніцтва больш шырокае, дыскусіі адбываюцца і на форуме НАТА.

iar/эж