Уначы расіяне атакавалі ўкраінскую тэрыторыю з дапамогай беспілотнікаў і ракет далёкага дзеяння. Аднак атака была няўдалай – ракеты і беспілотнікі не даляцелі да мэты.
Паводле звестак ВПС Украіны, усе 21 беспілотнікі «Шахед», якімі агрэсары атакавалі ноччу тэрыторыі ў глыбіні Украіны, былі збітыя. Асноўнай мэтай нападаў была Хмяльніцкая вобласць, некалькі машын таксама былі збітыя ў Кіеўскай вобласці, а таксама ў паўднёвых абласцях. Як растлумачыў прэс-сакратар Сіл ВПС Украіны палкоўнік Юрый Ігнат, у Стараканстантынаве Хмяльніцкай вобласці знаходзіцца ваенны аэрапорт, і праціўнік аднаўляе атакі на гэты аб'ект з беспілотнікаў.
Таксама расійскія войскі выкарысталі тры ракеты Х-59. Дзве з іх украінскія абаронцы збілі, трэцяя таксама не дасягнула мэты. Украінскія ўлады і эксперты прагназуюць, што расійскія атакі ракетамі і беспілотнікамі, асабліва на грамадзянскія абʼекты Украіны і энергетычную інфраструктуру ўзмоцняцца з надыходам халадоў.
яс