Беларуская Служба

«Расійская армія карумпаваная і дэмаралізаваная»

29.11.2023 15:45
Праваабаронцы пацвярджаюць, што карупцыя ў расійскай арміі была заўсёды, а з уварваннем ва Украіну яшчэ павялічылася.
Расійская арміяKosmogenez/Shutterstock

У шэрагах расійскай арміі квітнее карупцыя, пішуць журналісты «Новой газеты». Еўропа». Іх высновы паказваюць, што салдаты агрэсара купляюць даведкі пра нібыта атрыманыя на фронце цялесныя пашкоджанні і раненні. Яны таксама аплачваюць службу ў падраздзяленні, якое дзейнічае па-за лініяй агню.

Анастасія Кашырская, журналістка партала «Новая газета. Еўропа» збірала інфармацыю ад вайскоўцаў, іх сем'яў і праваабаронцаў. Як яна заявіла ў інтэрвʼю тэлеканалу «Дождж», «расійская армія – вельмі карумпаваная сістэма».

– Праваабаронцы, з якімі мы размаўлялі, пацвярджаюць, што карупцыя ў расійскім войску была заўсёды, але з уварваннем ва Украіну яна не зменшылася, а павялічылася. Гэта таму, што, як кажуць праваабаронцы, на фронце сапраўдная бойня і хабар – адзін са спосабаў выратаваць жыццё, – кажа журналістка.

Раней расійскія праваабаронцы папярэдзілі, што маскоўскі рэжым набірае ў войска хворых, інвалідаў і залежных людзей.

яс