Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус мае намер працягваць падтрымку Украіны ў барацьбе з расійскай агрэсіяй. Падтрымка не спыніцца, і Украіна будзе забяспечана новымі сістэмамі СПА, а таксама бронетэхнікай і боепрыпасамі, запэўніў палітык СДПГ
Адносна магчымай пастаўкі крылатых ракет Taurus Пісторыус адзначыў, што ў гэтым пытанні няма нічога новага, піша агенцтва dpa. Падчас апошняга візіту ва Украіну на мінулым тыдні ён не атрымліваў афіцыйных запытаў на пастаўкі Taurus.
Канцлер Олаф Шольц у пачатку кастрычніка вырашыў, што пакуль не будзе пастаўляць Украіне крылатыя ракеты Taurus. Прычынай гэтага з'яўляецца асцярога, што гэтая высокадакладная зброя з дальнасцю палёту да 500 кіламетраў можа паразіць і цэлі на тэрыторыі Расіі.
PAP/вх