У жніўні 2023 года міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў аб планах аднавіць гэтае падраздзяленне, якое з 1998 года было скарочанае да брыгады. На думку аналітыкаў, у падпарадкаванні 104-й дывізіі, верагодна, знаходзяцца 337-ы полк і 52-я артылерыйская брыгада.
Таксама разведданыя сведчаць аб тым, што ўзровень падрыхтоўкі байцоў адноўленай 104-й дывізіі недастатковы і ніжэйшы за стандарты дэсантнікаў, якія лічацца «элітай».
За дывізіяй, хутчэй за ўсё, будзе пільна сачыць камандуючы ВДВ РФ генерал-палкоўнік Міхаіл Цяплінскі, які з кастрычніка прызначаны начальнікам Дняпроўскай групоўкі войскаў.
вх