Кіраўнік эстонскай дыпламатыі Маргус Цахкна ў чарговы раз заверыў, што яго краіна гатовая дапамагчы Фінляндыі, якая на гэтым тыдні цалкам перакрыла мяжу з Расіяй з-за ўзмацнення міграцыйнага ціску. Ён адзначыў, што ў выпадку неабходнасці Талін гатовы пайсці на аналагічны крок. «Таму я рэкамендую не ездзіць у гэтую краіну», — адзначыў Цахкна.
Міністр нагадаў, што Масква распаўсюджвала інфармацыю аб тым, што праз Фінляндыю можна трапіць у Еўрасаюз. Акрамя таго, на яго думку, расійскія ўлады дапамагаюць мігрантам дабірацца да фінскай мяжы, што асабліва жорстка ва ўмовах марознай зімы. Улады ў Таліне мяркуюць, што закрыццё фінскіх памежных пунктаў абавязкова паўплывае на Эстонію і перасцерагаюць ад «гібрыдных нападаў» з боку Расіі.
Фінскія ўлады ў ноч з серады на чацвер закрылі ўсю ўсходнюю мяжу. Яна пакуль закрытая да 13 снежня. Урад у Хельсінкі назваў пагрозай бяспецы краіны гібрыдную аперацыю Расіі, якая кіруе нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі ў бок Фінляндыі.
IAR/нг