Беларуская Служба

Польскія консульствы ў ЗША працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасці

27.01.2025 19:01
Паводле розных ацэнак, дэпартацыі могуць закрануць ад 11 да 14 мільёнаў жыхароў ЗША.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі PAP/Wiktor Dąbkowski

Польскія консульствы ў ЗША працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасці, заявіў у Бруселі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Гэта рэакцыя польскага боку на заявы прэзідэнта Дональда Трампа аб узмацненні жорсткасці міграцыйнай палітыкі.



«Нашыя консульствы ў Злучаных Штатах Амерыкі ўжо плануюць свае абавязкі, таксама па-за сваімі сядзібамі. Ім было даручана сачыць за сітуацыяй, быць гатовымі аказаць дапамогу, а таксама весці маніторынг, калі ўзнікнуць сігналы, што палякаў таксама дэпартуюць у большай колькасці, чым нармальна. Да гэтай пары, гаворка ішла пра некалькі сотняў чалавек у год, пытанне ў тым, ці гэта паскорыцца», - дадаў кіраўнік польскага МЗС.

Нагадваем, Дональд Трамп папярэдзіў аб масавых дэпартацыях людзей, якія нелегальна знаходзяцца на тэрыторыі ЗША. Паводле розных ацэнак, дэпартацыі могуць закрануць ад 11 да 14 мільёнаў жыхароў ЗША.

IAR/аз

Дальнабачны палітык ці скандаліст? Хто такі Дональд Трамп?

20.01.2025 14:40
Сёння Дональд Трамп афіцыйна стане 47-м прэзідэнтам ЗША.