Беларуская Служба

Грэнландцы не хочуць, каб іх востраў стаў часткай ЗША

29.01.2025 16:02
85 працэнтаў грэнландцаў не хочуць, каб іх востраў - напаўаўтаномная тэрыторыя Даніі - увайшоў у склад ЗША.
.
Грэнландыя. Ілюстрацыйны здымакImage by Aline Dassel from Pixabay/CC0

Пра гэта паведаміла дацкая штодзёнка Berlingske па выніках сацыялагічнага апытання. Даследаванне было праведзена па замове дацкай штодзённай газеты і грэнландскай газеты Sermitsiaq. За далучэнне да ЗША выказаліся  6% грэнландцаў, супраць 85%, 9% не вызначыліся.

Грэнландыя, насельніцтва якой складае 57 000 чалавек, атрымала ў 2009 годзе шырокую аўтаномію самакіравання, у тым ліку права абвясціць незалежнасць ад Даніі шляхам рэферэндуму.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў нядаўна пра свой намер далучыць Грэнландыю, каб, паводле яго слоў, узмацніць амерыканскую прысутнасць у Арктыцы на фоне палярнага саперніцтва з Расіяй ды Кітаем.

ПР/юл