Беларуская Служба

У Казахстане адбудоўваюць закрыты горад, які быў базай ядзернага палігона

31.01.2025 07:15
Да 1991 года горад быў у асноўным вядомы пад назвай Сяміпалацінск-21, а таксама як Масква-400, або Станцыя канечная, і быў закрыты для наведвання, абнесены калючым дротам.
  .
Горад Курчатаў сёння.Фота: акамат Абайской вобласці

Улады адраджаюць горад, які ў савецкі час быў закрытым цэнтрам, не паказаным на картах з-за блізкасці ядзернага палігона. Цяпер тут знаходзіцца Нацыянальны цэнтр ядзерных даследаванняў Рэспублікі Казахстан, а горад празвалі «крамянёвай далінай ядзернай энергетыкі».

У Курчатаве падлічылі колькасць «бяздомных» шматпавярховак, якія больш за 30 гадоў стаялі ў руінах. Тыя з іх, што захавалі трывалы каркас, улады пачалі рэканструяваць.

Улады таксама заявілі, што рэканструююць многія жылыя дамы, якія прыйшлі ў запусценне на працягу 30 гадоў пасля таго, як вайскоўцы і навукоўцы сышлі з горада, каб заахвоціць новае пакаленне навукоўцаў пасяліцца ў горадзе.

Курчатаў знаходзіцца ў Абайскай вобласці на паўночным усходзе Казахстана, у 150 км ад горада Семей (былы Сяміпалацінск), у 45 км ад палігона, дзе праводзіліся выпрабаванні савецкага ядзернага  ўзбраення. Сваю назву горад атрымаў ад Ігара Курчатава, савецкага фізіка-ядзершчыка, «бацькі» савецкіх атамных бомбаў. Яшчэ адзін горад, які знаходзіцца ў Курскай вобласці Расіі, таксама ўдастоены яго імя.

Да 1991 года горад быў у асноўным вядомы пад назвай Сяміпалацінск-21, а таксама як Масква-400, або Станцыя канечная, і быў закрыты для наведвання, абнесены калючым дротам. На піку тут пражывала 50 000 чалавек, большасць з якіх былі вайскоўцы і навуковыя кадры.

Пасля распаду СССР і закрыцця ядзернага палігона Курчатаў пакінулі ваенныя, навукоўцы, многія выкладчыкі і лекары, а насельніцтва горада скарацілася на 90 працэнтаў. Аднак стварэнне ў 1992 годзе Нацыянальнага ядзернага цэнтра на базе пакінутага ваенна-прамысловага комплексу дапамагло прадухіліць знікненне магутнага інфраструктурнага цэнтра з карты Казахстана.

Цяпер у Курчатаве пражывае стала каля 10 тысяч чалавек. Горад адраджаецца ў сувязі з ростам важнасці Цэнтра ядзерных даследаванняў, яму плануецца надаць статус навуковага цэнтра і ўключыць ў запланаваную сетку навукагарадоў.

«(...) Ядзерны цэнтр (...) мае навуковую базу, якая шмат у чым не мае сабе роўных у свеце. Нашы навукоўцы з'яўляюцца аднымі з стваральнікаў ядзерных рэактараў у Францыі, Японіі і Расіі (...) і Самае галоўнае, што тут навучыліся зарабляць на навуцы. Іншымі словамі, у нас ёсць навука сусветнага ўзроўню, спецыялісты, абсталяванне і камерцыйная прыбытак», — сказаў сенатар Андрэй Лукін пасля візіту казахстанскіх парламентарыяў у Курчатаў.

РАР/вх