«Абарона мовы — гэта абарона культуры, гісторыі і самабытнасці краіны», — заявіла гарадская рада на чале з мэрам Марыё Аньелі.
Падкрэсліваецца, што «англійскія словы ўвайшлі ў штодзённую мову, але празмернае ўжыванне робіць іх цяжкімі для правільнага разумення, асабліва маладымі людзьмі, якія яшчэ не вывучылі іх, і старэйшымі людзьмі, якія, напэўна, ніколі іх не засвояць».
Прыводзяцца найбольш часта ўжывальныя запазычанні з англійскай мовы: fake (падробка, ілжывасць), feedback (зваротная сувязь), full-time (поўны працоўны дзень), welfare (дабрабыт), helpdesk (падтрымка, звычайна тэхнічная), meeting (сустрэча).
Рашэнне забараніць англіцызмы ў афіцыйных дакументах і перапісцы было прынятае дзеля таго, каб «падкрэсліць каштоўнасць італьянскай мовы — самабытнай спадчыны нацыі», гаворыцца ў дакуменце.
Улады таксама звярнулі ўвагу, што «італьянская мова з'яўляецца афіцыйнай мовай (нашай) Рэспублікі і складае ідэнтычнасць нацыі, гэта аб'ядноўваючы элемент — старажытная нематэрыяльная спадчына, якую неабходна належным чынам абараняць у штодзённым выкарыстанні».
Мясцовыя ўлады Тасканы адзначылі, што такім чынам яны будуць клапаціцца пра «інтарэсы грамадства» і гарантаваць, што кожны грамадзянін Кастыльён Фіярэнціна атрымлівае ўсе паведамленні і інфармацыю ад дзяржаўнай адміністрацыі толькі на італьянскай мове.
У пастанове таксама адзначалася, што распаўсюджванне слоў, узятых з англійскай мовы, прывяло да збяднення італьянскай мовы.
Мясцовыя ўлады таксама ўзялі на сябе абавязацельства заахвочваць усе мясцовыя арганізацыі і офісы выкарыстоўваць італьянскія фармулёўкі, каб інфармацыя, якая прадстаўляецца грамадзянам, была яснай і зразумелай.
PAP/вх