Беларуская Служба

Расійскія незалежныя СМІ: Расія нясе ўсё большыя страты на фронце

07.02.2025 14:12
Журналісты, якія збіраюць матэрыялы на гэтую тэму, зазначаюць, што ў сярэднім расіяне губляюць каля 1500 салдат у дзень.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXIM SHIPENKOV Dostawca: PAP/EPA.

Расія нясе ўсё большыя страты на фронце. Пра гэта паведамляюць расійскія незалежныя СМІ. Журналісты, якія збіраюць матэрыялы на гэтую тэму, звяртаюць увагу на дрэнную падрыхтоўку салдат, іх малады ўзрост і недахоп экіпіроўкі. Некаторыя вайсковыя эксперты таксама падкрэсліваюць, што ў Масквы ўсё менш падрыхтаваных і дасведчаных афіцэраў.

З пачатку вайны расіяне не давалі ніякіх звестак пра свае страты. Нават спробы вызначыць, хто загінуў і дзе пахаваны, могуць прывесці чалавека, які шукае адказы, за краты.

Дзмітрый Трэшчын з «Медыязоны» кажа, што паводле сабраных матэрыялаў можна меркаваць, што з трох гадоў вайны 2024 год прынёс Расіі найбольшыя людскія страты.

— «Самае галоўнае, што мы ўжо ведаем пра 2024 год — гэта тое, што гэта быў самы крывавы год гэтай вайны», — дадае расійскі журналіст.

Маці аднаго з вайскоўцаў, якая размаўляла з Бі-Бі-Сі, распавядае пра малады ўзрост і недахоп вопыту салдат, адпраўленых на фронт. — «Мой сын 13 снежня пачаў вучыцца ў ваенным інстытуце ў Чэлябінску. Пад уплывам псіхалагічных перакананняў, прапагандысцкай хлусні і прамывання мазгоў ён быў вымушаны падпісаць кантракт. Майму сыну ўсяго 18 гадоў. Ён нават пісталет у руцэ не трымаў», — дадае маці расійскага вайскоўца.

Паводле звестак Узброеных сіл Украіны, на сённяшні дзень Расія страціла на фронце больш за 845 тысяч вайскоўцаў. У гэтую лічбу ўваходзяць таксама прапаўшыя без вестак, палонныя і параненыя. У сярэднім расіяне губляюць каля 1500 салдат у дзень.

ПР/юл