Дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка заяўляе, што паводле яго даследаванняў, да 70% жыхароў заходняй часткі Беларусі гатовыя пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу. Сацыёлаг адзначае, што імкненне пераехаць у суседнюю дзяржаву характэрна перш за ўсё для жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці. У гутарцы з намі эксперт адзначыў, што яго даследаванні не даюць карцінкі для ўсіх слаёў грамадства, гэта датычаць перш за ўсё сярэдняга класу.
- Такое імкненне характэрна для людзей, якім менш за 45 гадоў, з вышэйшай адукацыяй, якія не з’яўляюцца калгаснікамі або працаўнікамі саўгасаў. Паводле маіх асабістых назіранняў, таксама 70% дзяцей нашай інтэлігенцыі – вучоных, прафесараў і г.д., ужо жывуць за межамі Беларусі. Гэта праблема для краіны.
Калісьці мэтай эміграцыі былі перш за ўсё ЗША і Германія. Цяпер гэта мяняецца, і Польшча стала важным арыенцірам для выездаў.
Неабходна сказаць, што грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Польшчы без права на жыхарства, пакуль што не могуць атрымліваць згаданую ў гутарцы дапамогу на дзяцей з праграмы 500+. Справа ў тым, што яна даступная толькі грамадзянам тых дзяржаў, з якімі Польшча падпісала дамову аб сацыяльным забеспячэнні. Дамова з Беларусяй, праўда, была падпісана ў гэтым годзе, але, паводле маіх звестак, яна не пачала яшчэ дзейнічаць.
слухайце аўдыё
нг