Беларуская Служба

Былы палітвязень: «У маім жыцці было дзве важныя падзеі: развал СССР і 2020 год»

12.06.2023 14:19
Алег Кулеша – былы палітвязень, які адсядзеў тэрмін за ўдзел у карагодзе ў Брэсце.
Аўдыё
  • Былы палітвязень «У маім жыцці было дзве важныя падзеі развал СССР і 2020 год»
Алег КулешаЛ.Вялічка/radyjo.net

Ён стаў адным з суарганізатараў інсталяцыі «1525», прысвечанай палітычным вязням, якая на днях завершылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Алег перакананы, што 2020 год увойдзе ў падручнікі па гісторыі як год, калі беларусы ўсвядомілі сябе сапраўднымі беларусамі:

-Я не парушыў ніводнага артыкула канстытуцыі. Я скарыстаўся канстытуцыяй, каб выказаць сваю грамадзянскую думку. За гэта мяне далучылі да берасцейскай карагоднай справы, самы вялікі карагод і самая вялікая справа. Гэта першы выпадак прымянення вадамёту ў Беларусі. Гэта цудоўныя танцы, бо насамрэч карагод быў цудоўным. Калі на судзе ў сведкаў пыталіся, чаму яны зачынялі свае крамы, сведкі адказвалі, што баяліся АМАПу. Ці не баяліся вы пратэстоўцаў? Людзі адказвалі, што не, што гэта былі цудоўныя людзі.

Усе мірным шляхам хацелі паказаць, як яны ставяцца да выбараў. Ніхто не ішоў у 2020 супраць Лукашэнкі, усе выйшлі бо ім абрыдлі такія адносіны да іх, як да быдла. Мяне пытаюцца: што не адбылося ў 2020 годзе? Я ім адказваю: вы яшчэ проста не разумееце, насамрэч усё адбылося. Адбылася вельмі вялікая падзея, якую мы зразумеем праз гадоў дзесяць. Калісці пра гэта напішуць у падручніках. У маім жыцці было дзве важныя падзеі: развал СССР і 2020 год, калі беларусы зразумелі, што яны – беларусы.

Алег Кулеша кажа, што ў цяперашні час неабходна вярнуцца да салідарнасці, якая была ў 2020 годзе. Для канчатковай перамогі неабходна, каб усе палітычныя і грамадскія лідары ішлі адным фронтам.

Поўная размова з палітвязнем - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Інсталяцыя «1525»: За кожным здымкам стаіць лёс канкрэтнага чалавека

05.06.2023 16:46
Інсталяцыя «1525», прысвечаная беларускім палітвязням, сёння адчынілася ў Музеі Вольнай Беларусі. Яе падрыхтавалі былыя палітзняволеныя.