Пасля 2020 года беларусаў раскідала па ўсім свеце, але, дзе б яны не знаходзіліся, важна захоўваць і ствараць супольнасці беларусаў. Каб гэта было зрабіць яшчэ было вырашана сабраць усіх у адным месцы.
Арганізатарамі імпрэзы «Яднайся!» былі Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Каардынацыйная рада, Беларускі Моладзевы Хаб. Гэта была добрая нагода, каб беларускія арганізацыі пазнаёміліся адна з адной, знайшлі аднадумцаў, а беларусы даведаліся пра дзейнасць, а можа і ўвогуле існаванне беларускіх суполак у замежжы.
-Былі запрошаныя шматлікія арганізацыі, якія працуюць для беларусаў у Польшчы, Літве і іншых краінах. Прысутнічаюць больш за 20 арганізацый. Беларусы, якія жывуць у Польшчы, маглі пабачыць, якія арганізацыі ім дапамагаюць, да каго можна звяртацца. Па-другое, актывісты паміж сабою перазнаёміліся, абмяняліся кантактамі і ідэямі. Гэта добрая нагода для таго, каб яднацца на розных узроўнях, дзе мы можам быць карыснымі адзін аднаму, – гаварыў Аляксандр Лапко з Моладзевага хабу.
Святлана Ціханоўская наведала стэнд кожнай з арганізацый
Кепскія навіны хутчэй кідаюцца ў вочы, чым добрыя. Часта добрыя падзеі мала асветленыя, гаворыць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык. А галоўная задача імпрэзы «Яднайся!» – паказаць тое добрае, што робяць беларусы:
-Мы аб’ядноўваемся, ствараем фармальныя і нефармальныя арганізацыі. Мы разам робім шмат выдатных, крэатыўных, салідарных праектаў, дапамагаем адзін аднаму, рэалізоўваемся. Гэта вельмі істотна, каб зараз мы, беларусы, трымаліся разам. Галоўнае мота: «Яднайцеся!» мне вельмі падабаецца. У хвіліны сумневаў трэба памятаць пра тое, што ты не адзін, што ёсць шмат людзей, якія гатовыя Вас падтрымаць. Грамадзянская супольнасць – гэта выдатны прыклад.
На пляцоўцы перад Беларускім моладзевым хабам былі прадстаўлены каля 20 арганізацый: палітычныя, грамадскія, праваабарончыя, студэнцкія, культурніцкія.
.
Імпрэза ў Варшаве паказала працу мноства арганізацый, якія ідуць да мэты. Менавіта адсутнасць мэты і веры ў будучыню выклікае сваркі, перакананы Павал Баркоўскі, філосаф, даследчык, арганізатар і ўдзельнік незалежных адукацыйных і культурна-асветніцкіх ініцыятыў.
-Сваркі ўзнікаюць тады, калі людзі ў сабе няўпэўненыя і людзі не маюць задачы, да якой яны хочуць рухацца. Калі мы пачынаем забываць пра нашыя мэты, думаць, што мы нічога не можам зрабіць, тады ў нас узмацняецца прага шукаць вінаватых ці ворагаў. Калі ж мы наадварот дакладна разумеем нашыя мэты і задачы, то гэта нагода яднацца, знайсці хаўрус, каб усё ж змяняць сітуацыю, па крыху, можа не адразу, але зрабіць Беларусь такой, якой мы хочам яе бачыць.
У рамках імпрэзы таксама прайшлі шэраг дыскусій на палітычна-грамадска-культурніцкія тэмы.
слухайце аўдыё
.
ав