Беларуская Служба

«Давай, давай, забівай! Вы што забыліся, у якой краіне жывяце?»

20.06.2023 18:53
Такі загаловак далі новаму расследаванню аб катаваннях у Савецкім РУУС Мінска, якія праходзілі з 9 па 13 жніўня 2020 года.
Аўдыё
  • «Давай, давай, забівай! Вы што забыліся, у якой краіне жывяце»
.
..

Расследаванне прэзентавала «Прававая ініцыятыва» і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі.

«А потым яны заўважылі, што ў мяне мізінец і безыменны палец нафарбаваны лакам, і яны сказалі: «А, дык гэта не бацюшка! Гэта підар! Трэба, значыць, таксама вельмі моцна біць. Тады ўжо мяне распранулі цалкам і білі па нагах»

Каб скласці храналогію падзей, вывучаны 568 старонак апавяданняў людзей і 137 старонак дакументаў і медыцынскіх даведак. Усе падзеі за згаданы перыяд часу распісаныя амаль па хвілінам.

Але галоўнае – камітэт правёў апазнанне злачынцаў. У канцы справаздачы ёсць спіс фатаграфій і імёнаў сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў катаваннях у гэтыя дні, расказвае Сяргей Усцінаў з «Правой ініцыятывы»:

-У Савецкім РУУС – гэта 22 сілавіка. Пачынаючы з начальніка Калінніка, яго намесніка Кесэля, якія непасрэдна кіравалі катаваннямі і самыя катавалі людзей. Заканчваючы тымі, хто фальсіфікаваў пратаколы не прадпрымаючы ніякіх дзеянняў, каб спыніць гэтыя катаванні. Сілавікі, якія былі ўказаныя ў працэсуальных дакументах. У расследаванні ёсць імёны і здымкі.

«Я спытаў, за што мяне затрымалі, што я зрабіў, пачаў патрабаваць адваката. Пасля гэтага яны сказалі: «Ах, табе адваката!» і прайшліся дубінкай ад галавы да пятак. Потым сказаў яшчэ раз, што без адваката нічога казаць не буду і вам гэта дарма не пройдзе. На што яны вельмі моцна раззлаваліся і зрабілі ўсё тое ж самае толькі ў два разы даўжэй».

Расследаванне праводзілася ў супрацы з кіберпартызанамі, якія далі магчымасць працаваць з базай МУС. Ёсць бясспрэчныя доказы таго, што над людзей катавалі, расказвае дакументатар Камітэту:

-Аснова – гэта паказанні людзей, анкеты, якія яны запаўнялі. Пасля з гэтымі ж пацярпелымі мы праводзілі дадатковай сумоўе. Важна сказаць, што катаванні ў дачыненні да людзей дакументальна пацверджаныя іх словамі, паказаннямі сведкаў, іншых пацярпелых, медыцынскімі дакументамі, фотаздымкамі. Часамі гэта сінія людзі, з мноствам гематомаў, пераломамі і г.д. У тым, што над імі здзекваліся, сумневаў быць не можа.

«... Хадзілі з аўтаматамі. Адчуванне было, што трапіў у канцлагер. Тузалі затворы аўтаматаў і пагражалі расстраляць усіх, калі хоць хтосьці пабяжыць».

Першая расследаванне тычылася Фрунзенскага РУУС. І хоць катаванні – яны паўсюль катаванні, то ў Савецкім РУУС былі свае «асаблівасці», якія пацярпелыя апісваюць як канцлагер, гаворыць Сяргей Усцінаў:

-Калі ў Фрунзенскім РУУС людзей трымалі ў спортзалі, то ў Савецкім ставілі ўздоўж плота. Людзі суткамі маглі стаяць з нагамі на шырыні плячэй і выцягнутымі рукамі. Калі чалавек спрабаваў памяняць пазіцыю, то яго збівалі. Катаванні ўзмацняліся. На другі дзень паміж людзьмі і сцяной паявіўся калючы дрот. Калі чалавек падаў, то падаў на калючы дрот. Падымалі дубінкамі. Меддапамога не аказвалася не збітым, ні параненым. Абмежаваны доступ да туалета і вады. Усё затрыманне ў Савецкім РУУС – гэта пагрозы жыццю і здароўю затрыманых 9-13 жніўня. Умовы былі настолькі страшнымі і бесчалавечнымі, што пацярпелыя параўноўвалі іх да фашысцкага канцлагеру.

«Людзей працягвалі трымаць на вуліцы ўздоўж сцяны. Некаторыя гублялі прытомнасць. У якасці меддапамогі ім давалі панюхаць нашатырны спірт і зноў вярталі да сцяны. Вады давалі столькі, што ледзьве хапала зрабіць па глытку (на 100 чалавек 4 літры)».

Сабраныя доказы лягуць у аснову будучых абвінаваўчых актаў для прыцягненне віноўных да адказнасці. Цяпер галоўная задача камітэта – аднавіць падзеі жніўня 2020 года, захаваць усе сведчанні злачынстваў і імёны злачынцаў. Паказаць вінаватым, што пра іх злачынствы ведаюць.
Важна, каб доказы былі сабраныя цяпер, гаворыць дакументатарка Камітэту:

-Вельмі важна фіксаваць гэта цяпер, паколькі псіхіка з часам выцясняе траўму. Калі гэта не зафіксіраваць цяпер, то чалавек можа забыць нейкую важную інфармацыю, якая можа быць вельмі патрэбнай. У дадзены момант мы ўсю інфармацыю не толькі збіраем у архіў, але і старанна вывучаем, аналізуем. На аснове сабраных дадзеных мы публікуем даклады і расследаванні. На дадзены момант намі задакументавана 1718 кейсаў. І мы працягваем.

«Пасля гэтага да дзвюх-чатырох, напэўнае, гадзінаў, прыехаў аўтазак, і нас пачалі грузіць у яго. Сцяжкамі рукі за спінай звязалі. Звязалі так, што я рук не адчуваў 3 гадзіны пасля таго як вызваліў. Рук не адчуваў увогуле цалкам 3 гадзіны. Што тычыцца вялікіх пальцаў, то вялікіх пальцаў я не адчуваў, напэўна, месяц».

Поўны рапарт пра катаванні ў Савецкім РУУС на пачатку жніўня можна прачытаць тут.

Прэзентацыя праходзіла ў рамках Тыдня супраць катаванняў – цыклу асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных катаванням палітвязняў у Беларусі і прымеркаваных да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня).

ав

Тыдзень супраць катаванняў: У беларускіх турмах людзі пакутуюць кожны дзень

19.06.2023 11:55
Каб чарговы раз нагадаць пра катаванні над палітзняволенымі, «Прававая ініцыятыва» зладзіла Тыдзень супраць катаванняў.

Ацэнка стану права на свабоду ад катаванняў у Беларусі з 2019 году пагоршылася ў 1,5 разы

20.06.2023 14:34
З нагоды Тыдня супраць катаванняў Беларускі Хельсінкскі камітэт прэзентаваў ацэнку стану права на свабоду ад катаванняў у Беларусі.