Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім польскія лянівыя варэнікі (РЭЦЭПТ)

04.02.2025 19:37
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую і смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім польскія лянівыя варэнікі
На кухні pixabay.com/Alexas_Fotos/pixabay free license

Інгрэдыенты 

700 г тлустага або паўтлустага тварагу

700 г бульбы

1 шклянка пшанічнай мукі

3 яйкі

соль

паніровачныя сухары

сметанковае масла 

Спосаб прыгатавання 

Адварыце бульбу ў мундзірах. Астудзіце і патаўчыце да кансістэнцыі пюрэ. Тварог старанна разатрыце відэльцам. У місцы спалучыце тварог, бульбу, яйкі і пшанічную муку. Цеста павінна быць густым. Калі трэба, то дадайце больш мукі. 

З цеста скатайце тонкія каўбаскі, злёгку іх прыплюсніце і нарэжце варэнікі кожныя 3 см. 

Варэнікі варыце ў падсоленай вадзе, асцярожна памешваючы, прыкладна 3 хвіліны пасля ўсплыцця. 

На патэльні растапіце сметанковае масла і падсмажце на ім сухары на залацісты колер. 

Падавайце варэнікі, паліўшы іх маслам з сухарамі. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец