Беларуская Служба

Польская пара даследчыкаў распрацавала тэрмаўстойлівую фарбу з какававых зярнят

27.02.2025 16:35
Аўтары ўжо запатэнтавалі сваё вынаходніцтва, якое радыкальна павялічвае шанцы выратаваць людзей ад пажару.
   .
Агнешка і Кшыштаф Кавальчык. Польская пара даследчыкаў распрацавала тэрмаўстойлівую фарбу з какававых зярнят Szczecińscy naukowcy opatentowali farbę ogniochronną (fot. Aurelia Kołodziej/WTiICh ZUT)

Польская пара даследчыкаў распрацавала тэрмаўстойлівую фарбу з какававых зярнят. А дакладна - з насеннай лупіны какававых зярнят. Аўтары ўжо запатэнтавалі сваё вынаходніцтва, якое радыкальна павялічвае шанцы выратаваць людзей ад пажару.

Тэрмаўстойлівая фарба - справа рук навуковай пары - гэта Агнешка і Кшыштаф Кавальчык (Agnieszka i Krzysztof Kowalczykowie)  з факультэта хімічнай тэхналогіі і інжынерыі Заходнепаморскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Шчэціне. Ідэя нарадзілася на кухні за кавай, успамінаюць даследчыкі.

— Усё пачалося з кавы. Паводле мяне, мая жонка п'е занадта многа кавы. І яна стала натхненнем. Я шукаў заменніка для кавы, расказаў Кшыштаф Кавальчык.

У выніку пошукаў атрымалася фарба, у якой адным з інгрэдыентаў з'яўляюцца адходы, то бок здробненая ў парашок насенная лупіна какавы.

Дзякуючы ім фарба набывае тэрмаўстойлівыя ўласцівасці. Афарбаваны прадмет награваецца павольней, што дае больш часу для эвакуацыі ў выпадку пажару.

— Крытычная тэмпература гэта 450 градусаў Цэльсія. У такіх умовах будынак абрынецца на працягу 5 хвілін. Калі пакладзём на яго слой фарбы, то гэты час падоўжыцца да 240 хвілін. Існуе меркаванне, што калі б на вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку нанеслі падобную фарбу, то вежы так хутка не абваліліся б.

Вогнеахоўны слой  можна выкарыстоўваць у будаўніцтве, аўтамабільнай прамысловасці і ўсюды, дзе пастаўлена на карту абарона жыцця людзей.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка