Беларуская Служба

Гістарычная постаць: прафесар Казімеж Бартэль – чалавек, які пяць разоў быў прэм’ер-міністрам Польшчы (ФОТА)

08.03.2025 13:06
Загад расстраляць вядомага паляка аддаў асабіста рэйхсфюрэр Генрых Гімлер.
Аўдыё
  • Гістарычная постаць: прафесар Казімеж Бартэль – чалавек, які пяць разоў быў прэм’ер-міністрам Польшчы
   ( ),    - -
Маршал Юзэф Пілсудскі (у мундзіры), справа ад яго - прэм'ер-міністр Казімеж Бартэлькрыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

142 гады таму, 3 сакавіка 1883 года, у Львове нарадзіўся Казімеж Бартэль, матэматык, палітык, рэктар Львоўскага політэхнічнага ўніверсітэта. Ён пяць разоў быў прэм'ер-міністрам у даваеннай Польшчы, міністрам шляхоў зносін, міністрам рэлігійных веравызнанняў і грамадскай асветы. Аўтар шматлікі навуковых прац па матэматыцы.

Скончыўшы сярэднюю школу, Бартэль паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут на факультэт машынабудавання. У 1907 годзе пасля заканчэння вучобы застаўся ў інстытуце ў якасці навуковага супрацоўніка. Да 1914 годзе ён ужо займаў прафесарскую пасаду.

Казімеж Бартэль. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe Казімеж Бартэль. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, у 1918 годзе вярнуўся ў Львоў. У 1919 годзе ў якасці камандуючага чыгуначнымі войскамі ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне на баку Польшчы. У тым жа годзе быў прызначаны міністрам чыгунак. У 1922-1930 г.г. абіраўся членам польскага Сейма.

Пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, здзейсненага Юзэфам Пілсудскім, быў прызначаны прэм’ер-міністрам. Бартэль займаў гэтую пасаду пяць разоў на працягу чатырох гадоў з некаторымі перапынкамі. 

Казімеж Бартэль. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe
Казімеж Бартэль. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

У 1930 годзе Бартэль сышоў з палітыкі і вярнуўся да акадэмічнай працы - стаў рэктарам Львоўскага політэхнічнага ўніверсітэта. У гэты перыяд ён апублікаваў свае найбольш важныя працы, у тым ліку серыю лекцый аб перспектыве ў еўрапейскім жывапісе.

У 1937 годзе Бартэль быў прызначаны сенатарам Польшчы. Пасля ўварвання Германіі ў Польшчу ў верасні 1939 года і наступнага далучэння Заходняй Украіны да СССР прафесар застаўся ў Львове. Яму было дазволена працягваць чытаць лекцыі ў сваёй ВНУ. У жніўні 1940 годзе група выкладчыкаў політэхнічнага ўніверсітэта была запрошаная ў Маскву з мэтай азнаямлення з савецкай сістэмай вышэйшай адукацыі. У тым жа годзе па запрашэнні Акадэміі навук СССР Казімеж Бартэль з’ехаў у Маскву, дзе яму прапанавалі перакласці на рускую мову і выдаць яго падручнік па геаметрыі.

Казімеж Бартэль (справа) і старшыня Сейму Польшчы Ігнацы Дашыньскі. Варшава, 1929 год. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe Казімеж Бартэль (справа) і старшыня Сейму Польшчы Ігнацы Дашыньскі. Варшава, 1929 год. Крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Неўзабаве пасля нападу Германіі на СССР войскі Вермахта 30 чэрвеня 1941 занялі Львоў. Немцы пачалі знішчаць польскую эліту з самага пачатку Другой сусветнай вайны. У рамках аперацыі пад кодавай назвай «Інтэлігенцыя» яны арыштавалі, затым забілі ці дэпартавалі ў канцэнтрацыйныя лагеры больш за 100 тыс. польскіх грамадзян.

Гестапа пачало арыштоўваць людзей адразу пасля ўваходу немцаў у Львоў, 2 ліпеня 1941 года. У затрыманнях таксама ўдзельнічалі жандары і ўкраінскія атрады.

Казімеж Бартэль быў арыштаваны раней за ўсіх, 2 ліпеня. Спачатку яго даставілі ў турму Гестапа. Там яго не дапытвалі, ні ў чым не абвінавачвалі, абыходзіліся з ім належным чынам, ён мог атрымліваць і адпраўляць лісты сваёй жонцы.

21 ліпеня сітуацыя змянілася. Экс-прэм'ер быў пераведзены ў іншую турму, дзе з ім абыходзіліся вельмі жорстка.

«Яго называлі габрэйска-камуністычным паплечнікам, а аднойчы афіцэр Гестапа загадаў Бартэлю начысціць абутак украінцу, «каб польскі прафесар і міністр начысціў абутак украінскаму батраку, які даглядае коней», - пісаў у гістарычнай кнізе «Пакаранне смерцю львоўскіх прафесараў – ліпень 1941 года» яе аўтар Зыгмунт Альбэрт.

Асабняк у Львове (сучасны выгляд), у якім жыў прафесар Казімеж Бартэль. Крыніца: commons.wikimedia.org/Stako/CC BY-SA 4.0 Асабняк у Львове (сучасны выгляд), у якім жыў прафесар Казімеж Бартэль. Крыніца: commons.wikimedia.org/Stako/CC BY-SA 4.0

Праз некалькі дзён немцы прапанавалі Бартэлю стварыць марыянетачны ўрад акупаванай Польшчы. Аднак сустрэлі цвёрдую адмову экс-прэм'ера. Тады Гімлер асабіста загадаў расстраляць прафесара. Расстрэл адбыўся 26 ліпеня 1941 года на досвітку.

Раніцай 4 ліпеня 1941 года спецпадраздзяленне нямецкай паліцыі забіла выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў Львова разам з некаторымі членамі іх сем'яў і людзей, якія знаходзіліся ў іх кватэрах падчас арышту. На Вулецкіх пагорках у Львове нацысты расстрэльвалі прадстаўнікоў польскай інтэлектуальнай эліты. Загінулі 22 выкладчыкі львоўскіх універсітэтаў і 18 членаў іх сем'яў, сяброў і знаёмых.

Восенню 1943 года немцы, каб скрыць сляды свайго злачынства, эксгумавалі целы забітых прафесараў, якія потым спалілі. Падчас эксгумацыі жыхары Львова, якія пры ёй працавалі, дасталі з вопраткі дакументы, і высветлілася, што сярод загінулых быў прафесар Бартэль.

У 1966 годзе ў гадавіну расстрэлу львоўскіх прафесараў у Кракаве ў касцёле святога Францішка Асізскага была ўсталяваная дошка з імёнамі ахвяр Другой сусветнай вайны, у тым ліку асобная эпітафія ў гонар прафесара Казімежа Бартэля.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Машына часу