Польскае агенцтва друку сабрала інфармацыю на гэтую тэму. І так, аказваецца, што колер гародніны і садавіны таксама важны. Колер сведчыць пра своеасаблівыя ўласцівасці.
Садавіну і гародніну можна падзяліць на 5 груп: сінія і фіялетавыя, зялёныя, чырвоныя, жоўтыя і аранжавыя ды белыя.
Сінія і фіялетавыя гэта напрыклад: чырвоныя буракі, баклажан, чарніцы, сіні вінаград, слівы, ароніі. Яны змяшчаюць многа харчовага валакна і вітаміна C, карысна ўплываюць на мачавую, дыхальную і стрававальную сістэмы.
Зялёная садавіна і агародніна (напр., салат, агуркі, брокулі, вінаград, ківі, агрэст) утрымліваюць вялікую колькасць фалійная кіслава. Сваімі ўласцівасцямі дапамагаюць зроку, узмацняюць імунітэт і крывяносную сістэму.
Памідоры, папрыка, чарэшні, вішні, маліны, кавун, суніцы належаць да групы чырвоных. Змяшчаюць многа калія і лікопіна. Узмацняюць крывяносныя сасуды і абараняюць ад інсульта.
Жоўтая і аранжавая агародніна і садавіна - гэта, напр., морква, гарбуз, кукуруза, ананасы, абрыкосы і апельсіны. Яны падмацоўваюць імунітэт і абараняюць ад УФ-выпраменьвання.
Белая агародніна - гэта цыбуля, часнык, каляровая капуста, цыбуля-парэй, сельдэрэй. Яны маюць антывірусныя і антыбактэрыйныя ўласцівасці. Гэта натуральныя антыбіётыкі.
яс