Прычынай, па якой службы бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі цікавіліся Каралем Вайтылам, была душпастырская праца з моладдзю і студэнтамі – кажа ў праграме Дароты Кані «Шкло і вока» прафесар Філіп Мусял, гісторык з Інстытуту нацыянальнай памяці, піша партал niezalezna.pl.
-Першая нататка пра Караля Вайтылу ў дакументах тады яшчэ Ведамства бяспекі паявілася ўжо ў 1946 годзе. Ёсць такі дакумент, які пералічвае асобы, якіх павінен распрацоўваць адзін з заснавальнікаў Ваяводскай установы грамадскай бяспекі ў Кракаве. Сярод іх быў пералічаны менавіта клерык Вайтыла, расказвае прафесар Мусял.
Ён прызнаў, што дакумент не мае пэўнай даты, аднак, праўдападобна ён датуецца траўнем 1946 году, калі Караль Вайтыла, яшчэ студэнт семінарыі, узначальваў таварыства «Братняк», якое арганізоўвала ўрачыстасці з нагоды 3 траўня, упершыню з 1946 году нелегальныя.
-Пазней бяспека распрацоўвае яго з рознай інтэнсіўнасцю, канешне, вельмі інтэнсіўна пасля таго, як ён стаў біскупам. Да 78-га году ім займаліся службы ў краіне, а пасля 78-га Першы Дэпартамент, то бок, выведка бяспекі, выведка ПНР. Унутраныя службы таксама не паддаюцца. Чацвёрты Дэпартамент дакладна збірае інфармацыю пра Яна Паўла ІІ, аднак, перш за ўсё ўключаецца ў моманты, калі папа прыязджае ў Польшчу, – расказвае гісторык.
За маладым Каралем Вайтылам сачылі з вельмі ранніх гадоў, яшчэ калі ён быў клерыкам, а пазней маладым святаром. Усе гэтыя падзеі адбываліся значна раней, чым будучы папа пачаў у касцельнай іерархіі значыць больш. Прафесар Мусял гаворыць, што гэта эфект яго душпастырскай працы з моладдзю і студэнтамі.
-Пасля нататкі з 1946 году, чарговая інфармацыя, якая тычыцца Караля Вайтылы, гаворыць пра яго ў кантэксце душпастыра, які ўжо пасля вучобы ў Рыме вяртаецца ў Кракаў і працуе ў парафіі святога Фларыяна, займаючыся моладдзю. Ён вядзе гурток міністрантаў, сустракаецца са студэнтамі, – тлумачыць гісторык.
Партал niezalezna.pl піша, што Сейм вызначыў 2020 год Годам святога Яна Паўла ІІ. У прынятай ухвале дэпутаты нагадалі, што 18 траўня 2020 году спаўняецца 100 гадоў з дня народзін Караля Вайтылы.
ав