Беларуская Служба

Нямецкі ксёндз, які працуе ў Асвенцыме: «Калектыўная віна — складанае пытанне. Многіх немцаў мучыць сумленне»

27.01.2025 18:19
«Многія немцы, у тым ліку нямецкія палітыкі, кажуць, што гэта частка іх сённяшняй ідэнтычнасці». 
         .
Уваход у былы нямецкі фашысцкі канцлагер у польскім горадзе Асвенцым. Фота: PAP/Leszek Szymański

У 80-ую гадавіну вызвалення нямецкага фашысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў выданне Onet.pl змяшчае інтэрв’ю з нямецкім ксяндзом Манфрэдам Дэзелерсам (Manfred Deselaers), які працуе ў Асвенцыме. На пытанне пра рэпарацыі ён кажа: «Германія павінна ведаць, што значыць для палякаў Другая сусветная вайна. На жаль, часта не ведаюць. Але грашыма раны не залечыш».

І дадае, што асабіста ён не адчувае сябе вінаватым, паколькі нарадзіўся пасля вайны. У нямецкай школе настаўнікі нічога не казалі пра Асвенцым. Пра Другую сусветную вайну ўвогуле не было размовы, таму для яго ўбачанае было шокам, што гэта зрабілі немцы.

«Калектыўная віна — складанае пытанне. Аўшвіц-Біркенаў быў нямецкай установай. Канлагерамі, дзяржаўным апаратам кіравалі немцы. Мне сорамна і балюча, што гэта зрабіў мой народ. Я ведаю, што немцы разумеюць сваю адказнасць. Калі я чую, што ў свеце шмат зла, што адбываецца падобнае, я бунтуюся, бо ведаю, што зло рознае. Я не ведаю, ці магла б іншая нацыя зрабіць нешта падобнае, як немцы ў Асвенцыме. Я ведаю, што многіх немцаў мучыць сумленне» — кажа ксёндз.

«Многія немцы, у тым ліку нямецкія палітыкі, кажуць, што гэта частка іх сённяшняй ідэнтычнасці. Кожны дзень я сустракаюся з людзьмі, для якіх важна гэтае месца. Я таксама кажу пра былых вязняў. Штогод сюды прыязджаюць амаль два мільёны чалавек з усяго свету. Я іду з жывымі, памятаючы аб ахвярах. Усё менш застаецца тых, хто выжыў, таму трэба папярэджваць маладых. Большасць наведвальнікаў нарадзіліся пасля 2000 года. Яны ў шоку, што такое было магчымым. Яны з’язджаюць адсюль з думкай, што гэта можа паўтарыцца» — кажа нямецкі ксёндз Манфрэд Дэзелерс, які працуе ў Музеі Аўшвіц-Біркенаў у Асвенцыме.

нг