У Беларусі за падтрымку Украіны падчас шырокамаштабнай расійскай агрэсіі былі асуджаныя як мінімум 209 чалавек, у тым ліку 38 жанчын, — паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» у трэцюю гадавіну пачатку вялікай вайны.
Не менш за 41 чалавека ў Беларусі за гэтыя тры гады асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам, якія ваююць у складзе УС Украіны. За намер ваяваць на баку Украіны былі асуджаныя як мінімум 30 чалавек. Не менш 93 чалавекі атрымалі прысуды за перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі, якая перасоўвалася па Беларусі.
Праваабарончы цэнтру «Вясна» звяртае ўвагу пра пераслед украінцаў у Беларусі, які фіксуецца пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Пры ўездзе ў Беларусь іх пільна даглядаюць і дапытваюць спецслужбы рэжыму Лукашэнкі, а некаторых не пускаюць без тлумачэння прычынаў. Вядома пра крымінальны пераслед грамадзян Украіны па абвінавачанні ў «агентурнай дзейнасці», «спробах дыверсій» і «шпіянажы». На сёння ў Беларусі асудзілі не менш за 13 грамадзян Украіны.
эж