Значэнне дадзеных з сацыяльных сетак і месэнджараў у судовых працэсах расце з кожным годам, паведамляе Rzeczpospolita. У 2023 годзе колькасць запытаў на раскрыццё звестак, накіраваных уладамі ЕС васьмі найбуйнейшым пастаўшчыкам паслуг, вырасла больш чым на 20% у параўнанні з мінулым годам (з 219 тыс. да 267 тыс.).
Гэта вынікае са справаздачы: «Сітуацыя з электроннымі доказамі ў ЕС у 2024 годзе», падрыхтаванай у рамках праекта «Сірыус» Еўраюстам, Еўраполам і Еўрапейскай судовай сеткай.
Тэндэнцыя да росту працягваецца з 2018 года, калі была апублікаваная першая справаздача. Тады было толькі крыху больш за 87 000 заявак. Даследаванне ўключае ў сябе заяўкі, адрасаваныя такім арганізацыям, як Google (128 000), Meta (100 000) і Snapchat (22,4 тыс.), а таксама ТікТок, Yahoo, Airbnb, LinkedIn i Reddit.
Лідзіруе ў гэтым плане Германія (звыш 125 тысяч запытаў). На другім месцы з утрая горшым вынікам Францыя (амаль 40 тысяч), на трэцім - Польшча з амаль 30 тысячамі запытаў на раскрыццё звестак. Дарэчы Польшча абагнала Іспанію (17,4 тыс.) і Італію (8,8 тыс.), хоць абедзве краіны маюць большае насельніцтва.
аз